Фінскія праграмісты распрацавалі мабільную прыладу, якая дапамагае кіроўцам пазбегнуць ДТЗ з аленямі, паведамляе Yle [5].
Прылада Porokello («Аленевы званочак») дазволіць кіроўцам перадаваць інфармацыю пра месцы, дзе алені пераходзяць дарогу, усім карыстальнікам у радыусе 750 метраў. Мяркуецца, што праграму будуць выкарыстоўваць не толькі аўтааматары, але і прафесійныя вадзіцелі. Цяпер прылада тэстуецца, і мяркуецца, што з 2017 года яна будзе даступная для вольнай запампоўкі.
Распрацоўка праекта абышлася ў 600 тысяч еўра. На 95% яго субсідзіравала дзяржава, таму што аварыі з ласямі і аленямі з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай. Толькі ў Фінляндыі штогод у ДТЗ гіне да чатырох тысяч аленяў. Для прафілактыкі аварый у краінах, дзе капытныя водзяцца ў вялікай колькасці, прымаюцца розныя меры — жывёл забяспечваюць святлоадбівальнымі пазнакамі, на дарогі ўсталёўваюць сістэмы абвестак і свісткоў для адпуджвання.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://yle.fi/
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/finlyandyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/alen
[9] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[10] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-prylada
[11] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen