Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўстанаўліваюцца абставіны смерці чатырох маладых людзей, як мяркуецца, звязанай з атручваннем псіхатропнымі рэчывамі і наркатычнымі сродкамі.
Днём 18 верасня ў лясным масіве ў Барысаве мясцовым жыхаром былі знойдзены чацвёра мужчын, якія не падавалі прыкмет жыцця. Прыбыўшыя медыцынскія работнікі канстатавалі смерць дваіх маладых людзей (1981 і 1984 гадоў нараджэння). Трэці, 1980 года нараджэння, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у бальніцы. Чацвёрты, 1988 года нараджэння, знаходзячыся ў рэанімацыйным аддзяленні, пайшоў з жыцця ноччу. Усе мужчыны — жыхары Барысава. Па звестках следства, двое з іх былі асуджаныя і раней ужывалі наркотыкі. Падчас агляду месца здарэння следча-аператыўнай групай выяўленыя прадметы, якія сведчаць пра ўжыванне загінулымі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.
Усяго за 8 месяцаў бягучага года УСК па Мінскай вобласці распачата каля 700 крымінальных спраў па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 250 чалавек.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[8] https://zviazda.by/be/tags/psihatropy-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/barysau