Пераможцы рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства «Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» вызначацца напярэдадні Дня настаўніка.
У фінале, які праходзіць гэтымі днямі ў рэспубліканскіх цэнтрах дадатковай адукацыі, удзельнічаюць 22 педагогі па мастацкім, фізкультурна-спартыўным, грамадска-гуманітарным, культурна-забаўляльным, тэхнічным, турысцка-краязнаўчым і экалагічным профілях з усёй краіны. Усіх канкурсантаў чакаюць самапрэзентацыя «Маё педагагічнае крэда», абарона адукацыйнага праекта, правядзенне адкрытых заняткаў у незнаёмай аўдыторыі, а таксама псіхолага-педагагічнае тэсціраванне. Лепшых плануецца вызначыць па ўсіх профільных кірунках. Намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык запэўнівае, што напрацоўкі пераможцаў будуць укараняцца ў практыку аб'яднанняў па інтарэсах па ўсёй краіне. На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае больш як 300 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У мінулым навучальным годзе ў аб'яднаннях па інтарэсах былі занятыя больш як 390 тысяч дзяцей, падлеткаў і маладых людзей.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:nіkalaeva@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/pedagog-goda-ustanovy-dadatkovay-adukacyi-dzyacey-i-moladzi
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nastaunika