Як паведамлялі крыніцы ў ягоным акружэнні, стан 93-гадовага Перэса рэзка пагоршыўся на гэтым тыдні — пасля перанесенага раней у гэтым месяцы інсульту. 13 верасня ён быў дастаўлены ў бальніцу недалёка ад Тэль-Авіва. З гэтага моманту Перэс знаходзіўся ў стане штучнай комы, а таксама быў падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Шымон Перэс займаў амаль усе галоўныя дзяржаўныя пасады ў Ізраілі: ён адпрацаваў два тэрміны на пасадзе прэм'ер-міністра, а таксама некалькі разоў узначальваў міністэрства абароны Ізраілю, міністэрства фінансаў, міністэрства сувязі, МЗС, МУС і іншыя ведамствы. З 2007 па 2014 гады Перэс займаў пасаду прэзідэнта краіны.
У 1994 годзе ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру - разам з прэм'ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам — за ролю ў мірных перамовах у Осла, якія паклалі пачатак працэсу перадачы ўлады грамадзянскай улады Палесцінскай аўтаноміі.
Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 г. у беларускім Вішневе. У 1934 г. эміграваў у Палесціну.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-37486552
[2] https://zviazda.by/be/tags/shymon-peres
[3] https://zviazda.by/be/tags/izrail