Магiлёўскi скульптар Андрэй Вараб'ёў стварыў чатыры вялiкiя скульптуры львоў, якiя будуць упрыгожваць Пушкiнскi мост абласнога цэнтра.
У бронзавых драпежнiкаў ёсць жывы прататып — леў-альбiнос Джон з цыркавога атракцыёна братоў Запашных. У мiнскiм цэху прадпрыемства «Скульптурны камбiнат» Беларускага саюза мастакоў адлiтым з бронзы статуям зараз наводзяць апошнi «марафет». Паводле слоў мастака, праца над праектам працягвалася амаль год. Гэтымi днямi львы пакiнуць мiнскую майстэрню i паедуць у Магiлёў.
Упершыню ў Беларусі ствараецца цэлы ансамбль з фігур ільвоў. Аўтар назваў сваіх бронзавых «гадаванцаў» Аскольдам, Эдгардам, Джонам і Андрэем. Але на кожнай фігуры ёсць шыльдачка, где пазначаны аўтар ідэі, скульптар, кансультанты і мадэль.
Начальнік вытворчасці прадпрыемства «Скульптурны камбінат» Міхаіл Ляснеўскі кажа: «Наш цэх адчыніўся толькі на пачатку чэрвеня і таму для нас ганарова было атрымаць такі незвычайны заказ. Думаю, скульптар і жыхары Магілёва будуць удзячны нам за працу».
Вось яны, сапраўдныя ўтаймавальнікі магілёўскіх ільвоў (злева направа): абрубшчык і зборшчык Іван Чарненка, зваршчык Аляксей Матусевіч, скульптар Андрэй Вераб’ёў і начальнік вытворчасці Міхаіл Ляснеўскі.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/skulptura