У сталіцы праваахоўнікі затрымалі жыхара гарпасёлка Плешчаніцы, які за ноч украў два мабільныя тэлефоны.
Паводле інфармацыі Савецкага РУУС Мінска, малады чалавек, добра «заліўшы за каўнер» дома, вырашыў працягнуць «культурны адпачынак» у адным са сталічных клубаў. Праўда, нейкім адмысловым чынам. Напачатку ён забраў пакінуты на барнай стойцы адзін мабільнік, а затым украў другі ў сваёй новай знаёмай. З дзяўчынай ён сустрэўся каля ўваходу ў клуб і прапанаваў пракаціцца па начным горадзе.
Пасля непрацяглых стасункаў тая выйшла з машыны і толькі праз нейкі час выявіла, што забылася ў аўто сумачку. Апошняя патрапіла на вочы і кіроўцу. Вывучыўшы яе змесціва, той забраў мабільны тэлефон, а сумачку выкінуў. Адзін апарат зладзюжка падарыў дачцэ, а другі — стрыечнаму брату. Маладому чалавеку пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilnyya-telefony-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[6] https://zviazda.by/be/tags/pasyolak-pleshchanicy