У сяле Таньпэй павета Шэсянь правінцыі Аньхой знойдзена 30 кг старадаўніх медных манет - амаль 5 тыс. штук. Па папярэднім пацвярджэнні Упраўлення па абароне помнікаў культуры павета Шэсянь, манеты адносяцца да перыяду дынастыі Сун, самыя старажытныя з іх - да апошніх гадоў дынастыі Тан.
Манеты былі выяўленыя падчас раскопак падчас будаўніцтва дарогі. Пасля гэтага супрацоўнікі Упраўлення па абароне помнікаў культуры і супрацоўнікі паліцыі прыехалі і "закансервавалі" 60 манет. Манеты налічваюць тысячагадовую гісторыю, адносяцца да 960 - 1118 гг. нашай эры. Такая знаходка - вялікая рэдкасць для павета, дадзенае археалагічнае адкрыццё прадаставіць матэрыял для вывучэння гісторыі павета Шэсянь.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/world/view/v-kitajskoj-provintsii-anhoj-obnaruzheno-5-tys-starinnyh-monet-211811-2016/
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya