Узгаранне адбылося ў кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага дома па вуліцы Юбілейнай. Выратавана жанчына 1933 года нараджэння.
Паводле інфармацыі МНС Беларусі, увечары 25 верасня паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры шматпавярховага жылога дома ў Наваполацку. З падпаленай кватэры, размешчанай на трэцім паверсе, работнікі МНС выратавалі гаспадыню 1933 года нараджэння. З апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння жанчыну шпіталізавалі. Таксама з кватэры паверхам вышэй быў эвакуіраваны адзін чалавек.
ont.by [1]
Спасылкі
[1] http://ont.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns-belarusi