Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя спорту чанбара". Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінюста [1].
Мэта дзейнасці федэрацыі - аб'яднанне намаганняў яго членаў для ўдасканалення і далейшага развіцця спорту чанбара ў Беларусі, яго папулярызацыя сярод насельніцтва.
Гэты від спорту створаны ў Японіі ў другой палавіне ХХ стагоддзя на аснове самурайскага паядынку, з'яўляецца поўнакантактным фехтаваннем на нетраўматычных імітацыях халоднай зброі. Па сутнасці - гэта спартыўны паядынак на бяспечнай зброі.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://minjust.gov.by/ru/
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/chanbara
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-federacyya-sportu-chanbara