Навучэнцам Мінскага раёна прадастаўлена права бясплатнага праезду на вучобу ў сталіцу. Гэта рэгламентавана рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 15 верасня бягучага года №152. Яно апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам устаноўлена, што навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сталіцы, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскага раёна з 1 верасня па 30 чэрвеня маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад. Навучэнцы рэалізуюць права на бясплатны праезд на падставе даведкі, якая пацвярджае іх навучанне ў сталічных установах адукацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuchanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuchency
[6] https://zviazda.by/be/tags/byasplatny-praezd
[7] https://zviazda.by/be/tags/minski-rayon