У сувязi з правядзеннем акцыi «Дзень без аўтамабiля» ў Мiнску 22 верасня будзе часова абмежаваны рух на некаторых сталiчных вулiцах.
Так, з 6.00 да 24.00 на ўчастку па вулiцы Ленiна ад праспекта Незалежнасцi да вулiцы Кiрава рух будзе закрыты ў абодвух напрамках. У сувязi з гэтым будзе арганiзаваны аб'езд па вулiцы Энгельса на ўчастку ад вулiцы Кiрава да вулiцы К. Маркса.
Па вулiцы Ленiна, якая на некаторы час стане пешаходнай, плануецца правядзенне розных святочных мерапрыемстваў i акцый. У прыватнасцi, запланавана канцэртна-забаўляльная праграма, будуць арганiзаваны бясплатныя велаэкскурсii, трыял-шоу з веласiпеднымi каскадзёрамi, пазнавальныя i рухавыя гульнi для дзяцей. Таксама пройдуць лекцыi па тэмах урбанiстыкi i ўстойлiвай гарадской мабiльнасцi.
Завершыцца святочнае мерапрыемства велапрабегам ад вулiцы Ленiна па праспекце Незалежнасцi да Нацыянальнай бiблiятэкi, у якiм могуць прыняць удзел усе жадаючыя.
Сямён Рэмезаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/auto
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-bez-autamabilya
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanne-ruhu
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk