Сапраўдны браканьерскі дэтэктыў разблыталі супрацоўнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі. Напачатку яны затрымалі ўдзельнікаў нелегальнага палявання каля вёскі Кароўчына Дрыбінскага раёна. Два мясцовыя жыхары і жыхар вёскі Жэвань ужо разбіралі падстрэленую самку лася, калі іх акружылі дзяржінспектары. Два парушальнікі збеглі, але трэці расказаў пра ўсё.
Высветлілася, што на незаконны промысел браканьеры выйшлі з незарэгістраванай стрэльбай. Яе пасля знайшлі ў вёсцы Кароўчына пад кучай металалому. На падворку жыхара Жэвані дзяржінспектары знайшлі яшчэ адну нелегальную стрэльбу, два чэрапы казуль з рагамі і... дзікую качку з чырванакніжным барсуком. Апошнія ўтрымліваліся ў няволі. Зламыснікам пагражае крымінальная адказнасць з пакрыццём нанесенай прыродзе шкоды ў памеры 6,3 тысячы дэнамінаваных рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/brakanery
[5] https://zviazda.by/be/tags/strelba