Набіраюць абароты традыцыйныя мінскія восеньскія кірмашы. Другія выхадныя дні верасня многія вытворцы сельгаспрадукцыі кіруюць на сталіцу са сваімі садова-гародніннымі здабыткамі, займаюць гандлёвыя кропкі, выкладваюць тавар, чакаюць свайго пакупніка.
Адна з найбольшых кірмашовых пляцовак была побач са спартыўным комплексам «Чыжоўка-Арэна», і гэтым разам на ёй гаспадарылі Брэсцкі аблспажыўсаюз, фермеры і аматары-аграрыі з гэтага паўднёва-заходняга рэгіёна краіны. Па-восеньску стракаты, шумны, але, галоўнае, багаты кірмаш парадаваў мінчукоў выбарам тавараў і даступнымі цэнамі. Самадзейныя артысты з палескай глыбінкі сваімі строямі, песнямі і найгрышамі надавалі падзеі святочны настрой.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vosenskiya-selskagaspadarchyya-kirmashy
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskagaspadarchy-kirmash
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirmash
[6] https://zviazda.by/be/tags/agarodnina