УВАГА! На падставе Артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі” ад 7 снежня 2009 г. № 65-З, згодна з якім маладымі грамадзянамі з’яўляюцца асобы ва ўзросце ад 14 да 31 года, а таксама з мэтай падтрымкі адоранай моладзі, надання творчага імпульсу і стымулявання прафесійнага патэнцыялу для аўтараў раздзелаў “Паэзія” і “Проза” часопіса “Маладосць” з № 10 2017 года ўводзіцца ўзроставы цэнз з верхняй мяжой 35 гадоў.
Вы ўжо атрымалі станоўчы адказ пра ваш твор ад рэдактара прозы або паэзіі?
Тады вам трэба даслаць ў рэдакцыю:
(спісаны з тарца шафы, што стаіць у пакоі рэдактараў паэзіі і прозы; усе іимёны і прозвішчы прыдуманы, супадзенні, калі яны здарацца, трэба лічыць выпадковымі)
Ганна Празайкіна нарадзілася 5 ліпеня 1992-га ў вёсцы Верцялішкі Гродзенскага раёна. Вучыцца на эканаміста ў Горацкай сельгасакадэміі. Паважае Камю. Марыць перакласці на беларускую тое-сёе з Булгакава. Любіць восень і дождж. На сняданак выбірае каву з вяршкамі, а да яе — кавалачак дэсертнага траецкага.
Аляксандр Кролікаў нарадзіўся 3 снежня 1964 года ў Старобіне. Па адукацыі юрыст. Працуе настаўнікам. Друкуецца ў літаратурных часопісах і “ЛіМе”. Гатовы спрачацца, што ў літаратурным творы на першым месцы павінна быць ідэя, а ўжо потым мова. Лічыць, што ў сутках працавітага чалавека сорак восем гадзін.
Лёля Сыманчыкава нарадзілася 6 жніўня 1980 года ў Нясвіжы. Апавяданні піша з сямі гадоў. Марыла стаць філолагам, але перадумала: цяпер вырошчвае кветкі для ўпрыгожвання сталіцы. Піша ў вольны ад працы і сямейных абавязкаў час. Марыць стварыць бестселлер. Двойчы мама. Выдатна гатуе салянку і варэнікі з макам.
Марцін Кухта нарадзіўся 3 лістапада 1985 года ў пасёлку Фаніпаль Дзяржынскага раёна. Займае добрую пасаду ў прыватным архітэктурным бюро. Вершы піша па начах, калі сумна або ідзе дождж. Тыповы жаўрук, свой дзень ён пачынае з запісу ў блог, які вядзе выключна для сяброў. Захапляецца гісторыяй краіны. Надумаў жаніцца.
Прыкладная схема:
Першы сказ — па жорсткай схеме: Імя Прозвішча нарадзіўся (-лася) дзень месяц год ў родным склоне ў населеным пункце назва (калі вёска, то з указаннем раёна) кропка.
Далей — адзін радок пра вучобу, працу або месцы публікацый.
Астатняе — жыццёвая пазіцыя, захапленні, думкі, мары і іншае з таго, што можа зацікавіць прыхільніка творчасці.
Дэвіз візітоўкі: не ХТО і ЯК, а ЯКІ і ЧАМУ.