Авіякампанія “Белавія” стала першым перавозчыкам, які пачаў выконваць рэйсы ў новы аэрапорт Маскоўскай вобласці “Жукоўскі”.
Днямі адбыліся першыя рэгулярныя палёты: па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах з вылетам з Мінска ў 8.15 (з Масквы ў 10.20), у астатнія дні тыдня — у 18.05 (назад у 20.50). Кошт квітка ў адзін бок складае 34 еўра, у два бакі — 64 (з таксамі і зборамі). Сёння гэта самыя нізкая цана на палёты ў “Белавіі”.
— Мы спадзяёмся, што тыя тарыфы, якія мы прапанавалі, дазволяць нам канкурыраваць з наземнымі відамі транспарту, павысіць прывабнасць авіяперавозак і зрабіць іх больш даступнымі, — расказаў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатолій Гусараў. — Пакуль рэйсы будуць выконвацца толькі адзін раз на дзень, але калі мы ўбачым цікавасць з боку пасажыраў, то павялічым колькасць частот.
Ганна КУРАК
Фота Надзеі БУЖАН
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-kurak
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/aeraport-zhukouski
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/regulyarnyya-palyoty