У Гомелі на возеры-затоцы ракі Сож дзяржінспектары затрымалі жыхара абласнога цэнтра, які браканьерыў пры дапамозе сетак, і яго хаўрусніцу.
У той час як мужчына арудаваў сеткамі ў вадаёме, жанчына з ліхтаром сачыла за наваколлем. Браканьераў заўважылі рыбакі і паведамілі пра іх дзяржінспектарам. Злоўленыя з доказамі віны, парушальнікі прызналі сваю віну. Трыма сеткамі яны паспелі вылавіць 25 кілаграмаў рыбы. Буйны незаконны ўлоў стаў падставай для завядзення ў дачыненні да гамяльчан крымінальнай справы. У якасці пакрыцця нанесенай прыродзе шкоды ім давядзецца выплаціць 4158 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/brakanery
[7] https://zviazda.by/be/tags/gomel