Незвычайную кантрабанду знайшлі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў цягніку Масква — Брэст.
Пры аглядзе акустычнай сістэмы вагона пільны мытнік звярнуў увагу на пластыкавыя кантэйнеры. Унутры названых пасудзін сядзелі гадзюкі і пітоны. Усяго рэптылій налічылі 46. Як паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні, у спробе перамясціць тавар за мяжу падазраецца правадніца цягніка, грамадзянка Расіі. Да рашэння суда жывая кантрабанда перададзена на захаванне ў мінскі заапарк.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mytnya
[6] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[7] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyr
[8] https://zviazda.by/be/tags/kantrabanda
[9] https://zviazda.by/be/tags/zmei