Кафэ Blau Grіfeu ў іспанскім горадзе Льянса зрабіла цану на каву і дэсерты ніжэйшай для ветлівых наведвальнікаў і вышэйшай — для нявыхаваных, піша The Іndependent.
Кошт ранішняга заказу на вынас, які складаецца з кавы і выпечкі, для непачцівых наведвальнікаў складае пяць еўра. Тым, хто паводзіць сябе больш добразычліва і кажа «калі ласка», той жа набор абыходзіцца ў тры еўра. Людзі, якія таксама зычылі бармену добрага дня, заплацяць усяго 1,3 еўра. Гаспадыня ўстановы Марысела кажа, што гэта яе асабістая вайна супраць іспанскай нявыхаванасці, і першыя вынікі ўжо ёсць: наведвальнікі сталі прыкметна больш прыемнымі ў зносінах з персаналам. Сама жанчына родам з Калумбіі і, паводле яе слоў, ніяк не можа прывыкнуць, што ў новай краіне людзі менш уважлівыя да сваіх манер.
Іван Купарвас
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/kava
[5] https://zviazda.by/be/tags/kosht
[6] https://zviazda.by/be/tags/kafe
[7] https://zviazda.by/be/tags/vetlivasc
[8] https://zviazda.by/be/tags/navedvalniki
[9] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0