Працэдура датэрміновага галасавання прымяняецца не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету. Гэта адпавядае міжнародным стандартам, у тым ліку рэкамендацыям Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Пра гэта нядаўна заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Каб забяспечыць чысціню вынікаў пры датэрміновым галасаванні, у прыватнасці, перад яго пачаткам у прысутнасці назіральнікаў урны для бюлетэней апячатваюцца, прычым гэта робіцца штодзень, з подпісамі членаў камісіі. У канцы кожнага дня на выбарчым участку вывешваюць звестки аб колькасці выданых бюлетэней.
«Усе гэтыя дадатковыя гарантыі сведчаць аб надзейнасці датэрміновага галасавання. Калі адмовіцца ад яўкі выбаршчыкаў і лічыць выбары адбыўшыміся пры любой яўцы, незалежна ад таго, колькі людзей прыйшло на ўчасткі, то тады можна адмовіцца і ад датэрміновага галасавання. Але каго выберуць гэтыя людзі? Мы можам прачнуцца ў іншай краіне, калі прагаласавала, напрыклад, 20% выбаршчыкаў», — сказала старшыня Цэнтральнай камісіі.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/parlamenckiya-vybary-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/daterminovae-galasavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/abse
[6] https://zviazda.by/be/tags/lidziya-yarmoshyna
[7] https://zviazda.by/be/tags/centrvybarkam