У Ханчжоу працягваецца 11-ы саміт "Групы дваццаці".
Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў: сусветная эканоміка ў цэлым захоўвае тэндэнцыю аднаўлення, аднак існуе мноства рызык і выклікаў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
Яны звязаны з недахопам рухаючых сіл для росту, млявым попытам, ваганнямі на фінансавым рынку і нізкай актыўнасцю ў сусветнай гандлёва-інвестыцыйнай сферы. Міжнародная супольнасць ускладае вялікія надзеі на цяперашні саміт "Групы дваццаці", разлічвае, што саміт дазволіць "выпісаць рэцэпт", які паспрыяе выхаду сусветнай эканомікі на шлях энергічнага, ўстойлівага, збалансаванага і інклюзіўнага росту.
Сі Цзіньпін выступіў з прапановамі па супрацьдзеянні выклікам, якія стаяць перад сусветнай эканомікай. "Па-першае, нам трэба актывізаваць каардынацыю макрапалітыкі, аб'яднанымі намаганнямі забяспечваць глабальны эканамічны рост і фінансавую стабільнасць", — адзначыў Сі Цзіньпін.
Па-другое, на яго думку, важна абнаўленне спосабаў развіцця і выяўленне новых рухаючых сіл росту. "Трэба зрабіць так, каб аднолькава важнае значэнне надавалася як кароткатэрміновай палітыцы, так і сярэдне-і доўгатэрміновай, як кіраванню ў сферы попыту, так і рэформе ў сферы прапановы", — дадаў ён.
Па-трэцяе, трэба ўдасканаліць глабальнае эканамічнае кіраванне і ўмацаваць інстытуцыянальнае забеспячэнне ў гэтай сферы, лічыць кітайскі лідэр. Удасканаленне міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы, аптымізацыя кіруючай структуры міжнародных фінансавых інстытутаў і дасканаласць глабальнай сеткі фінансавай бяспекі дазволяць, як адзначыў Сі Цзіньпін, павысіць устойлівасць сусветнай эканомікі да рызык.
Таксама старшыня КНР выказаўся за "будаўніцтва сусветнай эканомікі адкрытага тыпу" і далейшыя намаганні па лібералізацыі гандлю і інвестыцый. "І, па-пятае, нам трэба будзе рэалізаваць на практыцы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, садзейнічаючы інклюзіўнай развіццю", — сказаў Сі Цзіньпін.
Як нагадаў старшыня КНР, тэме развіцця адводзіцца значнае месца ў парадку дня "Групы дваццаці", якая выпрацавала план дзеянняў па выкананні названага дакумента. "Мы будзем таксама, аказваючы падтрымку Афрыцы і найменш развітым краінам у ажыццяўленні індустрыялізацыі, дамагацца зніжэння няроўнасьці і дысбалансу ў сусветным развіцці, тым самым падаючы народам усіх краін доступ да пладоў сусветнага эканамічнага росту", — заявіў кітайскі лідар.
На "Групу дваццаці" ускладзены чаканні ўсіх краін свету, гэта важная і адказная місія, падкрэсліў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што неабходна добра выбудаваць "Групу дваццаці" і ўзяць правільны кірунак да росквіту і стабільнасці сусветнай эканомікі. Для гэтага неабходна ісці ў нагу з часам, з улікам патрэб сусветнай эканомікі скарэктаваць уласныя напрамкі развіцця, працягнуць ажыццяўляць пераход ад рэагавання на крызіс да фарміравання механізму кіравання з доўгатэрміновым эфектам.
Варта аб'яднаць веды і дзеянні, распачаць практычныя крокі, ажыццявіць распрацаваныя ў гэтым годзе планы дзеянняў у такіх галінах, як устойлівае развіццё, "зялёныя" фінансы, павышэнне энергаэфектыўнасці і барацьба з карупцыяй. Неабходна весці сумеснае будаўніцтва і дзяліцца з усімі яго вынікамі, ствараць платформы для супрацоўніцтва.Трэба прыслухоўвацца да голасу ўсіх краін свету, у асаблівасці дзяржаў, якія развіваюцца, зрабіць працу "Групы дваццаці" больш інклюзіўнай, яшчэ лепш рэагаваць на патрэбы народаў розных краін. Варта дзейнічаць разам, развіваць дух партнёрства з тым, каб пераадолець усе перыпетыі, якія перажывае сусветная эканоміка, і пракласці новы курс да будучага росту.
"Мы спадзяемся, што Ханчжоўскі саміт зможа дасягнуць пастаўленых перад ім мэт, а менавіта: стымуляваць рост сусветнай эканомікі, узмацніць міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва, спрыяць развіццю "Групы дваццаці", — адзначыў кіраўнік КНР. Пасля на нарадзе першага этапу ўдзельнікі саміту правялі паглыблены абмен думкамі і дасягнулі важнага кансенсусу па пытаннях узмацнення каардынацыі макраэканамічнай палітыкі і інавацыйнага спосабу росту.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/hanchzhou
[4] https://zviazda.by/be/tags/si-czinpin
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa
[6] https://zviazda.by/be/tags/knr
[7] https://zviazda.by/be/tags/grupa-dvaccaci