Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, які памёр 2 верасня, у суботу быў пахаваны на гістарычных могілках Шахі-Зінда ў Самаркандзе.
Жалобная цырымонія прайшла непадалёк ад медрэсэ Цілі-Коры на плошчы Рэгістан.
Муфтый Усманхон Алімаў прачытаў джаназ-намаз (памінальную малітву), на якой прысутнічала некалькі тысяч мужчын.
Затым загорнутае ў саван цела прэзідэнта людзі на руках аднеслі на гістарычныя могілкі Шахі-Зінда прыкладна за два кіламетры ад плошчы Рэгістан.
На гэтых могілках спачываюць яго бацькі.
Ва Узбекістане аб'яўлена трохдзённая жалоба.
Іслам Карымаў памёр 2 верасня на 79-м годзе жыцця. Ён кіраваў краінай каля 27 гадоў.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-37266715
[2] https://zviazda.by/be/tags/islam-karymau-0