У Аўстраліі Эмі Шарп, якая збегла з турмы, запатрабавала памяняць фатаграфію, якую тэлеканал 7 News Sydney апублікаваў у аб'яве аб яе вышуку ў Facebook.
У посце тэлеканала паведамлялася, што паліцыя шукае 18-гадовую Шарп, якая збегла з папраўчай установы. Акрамя апісанняў знешнасці і асаблівых прыкмет злачынцы, да абвесткі прымацавалі фатаграфіі дзяўчыны, якія, мяркуючы па ўсім, былі зроблены ў турме. Публікацыю ўбачыла і сама бяглячка, якая папрасіла 7 News Sydney змяніць здымкі на больш удалыя і нават прапанавала свой варыянт. «Калі ласка, выкарыстоўвайце гэтае фота, дзякуй. Шчыра ваша, Эмі Шарп», — напісала яна. Заява Шарп здабыла вірусную папулярнасць і набрала больш за 62 тысячы лайкаў і дзясяткі тысяч каментарыяў. Карыстальнікі Facebook падтрымалі дзяўчыну і пачалі хваліць яе за такі смелы і нахабны ўчынак. Некаторыя юзеры нават прапанавалі Шарп фінансавую дапамогу.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/zlachynka
[7] https://zviazda.by/be/tags/facebook
[8] https://zviazda.by/be/tags/vyshuk