Фотакарэспандэнт "Звязды" завітаў у мінскую сярэднюю школу №168. Сёння яе парог упершыню пераступілі 83 першакласнікі, якія будуць вучыцца ў трох класах. Вучань адзінаццатага класа Яўген Осіпаў і першакласніца Юлія Мяхнова падалі сімвалічны “першы” званок тым, хто толькі пачынае сваю дарогу ў храм ведаў і тым, для каго гэты год будзе апошнім. Традыцыйна лічыцца, што з гэтага моманту навучальны 2016-2017 год стартаваў. А яшчэ вучні выпускных класаў уручылі першаклашкам сувенірныя медалі.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pershy-zvanok
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[5] https://zviazda.by/be/tags/syarednyaya-shkola-no168