Як стала вядома, здарэнне адбылося 26 жніўня.
Удары маланкі былі зафіксаваныя над тэрыторыяй нацыянальнага парку Хардангервіда, які знаходзіцца ў паўднёвай частцы Нарвегіі. У той дзень адзін з відавочцаў паведаміў, што ім былі знойдзены целы аленяў, аднак улады змаглі прыбыць у парк толькі 28 жніўня. Усяго загінула 323 паўночныя алені, з якіх пяцярых прыйшлося дабіць, бо яны пакутавалі ад траўмаў, а выратаваць іх ужо не было магчымасці. Паводле слоў аднаго з экспертаў, гэты выпадак з'яўляецца ўнікальным, бо раней такога не здаралася.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/narvegiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/udar-malanki
[4] https://zviazda.by/be/tags/malanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/narvezhskiya-aleni