Базай для яго стане праект БРСМ «Адкрыты дыялог». З такой ініцыятывай выступіў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ на рэспубліканскім спартыўным фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія-2016».
Клуб, які плануецца зрабіць, будзе збіраць прафесіяналаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў. Ігар Бузоўскі падтрымаў гэтую ідэю. Ён адзначыў, што такая пляцоўка будзе стымуляваць людзей да пастаяннага ўдзелу ў жыцці грамадства. Прычым ёсць сэнс запрашаць не толькі членаў БРСМ, але і старэйшых экспертаў, якія ўжо выйшлі з маладога ўзросту.
— Адназначна будзем падтрымліваць гэтую ініцыятыву, — заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. — Калі ўсё атрымаецца, гэта будзе той праект, які сёння патрэбен краіне, грамадзянскай супольнасці, інтэлектуальным колам. Таму давайце якасна прадумаем гэтую ініцыятыву, каб яна працавала і яе ўзровень адпавядаў той высокай задачы, якую вы перад сабой ставіце.
Акрамя гэтага, на «Адкрытым дыялогу» Ігар Бузоўскі адзначыў, што кандыдаты ў дэпутаты павінны імкнуцца да прафесіянальнага росту. Гэта таксама тычыцца і тых, хто бачыць сябе ў крэсле кіраўніка. Міністр інфармацыі Лілія Ананіч спадзяецца, што ў новы склад парламента трапяць толькі прафесіяналы, якія будуць прымаць актуальныя законы і развіваць палітычную культуру.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што якасны парламент можна сфарміраваць з кадраў, якія прайшлі школу мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дарэчы, наступныя выбары ў мясцовыя Саветы адбудуцца ў лютым 2018 года. Гэта добрая магчымасць для моладзі праявіць сябе ў палітычным жыцці краіны. Лідзія Міхаўлаўна ўпэўнена, што «толькі дзейнічаючы праз мясцовыя Саветы і выхоўваючы такім чынам палітыкаў, мы сфарміруем потым якасны парламент, куды павінны ісці падрыхтаваныя людзі». А маладым выбаршчыкам старшыня Цэнтрвыбаркама парэкамендавала быць адказнымі і думаць пра сваё рашэнне.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:anisovich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/klub-dlya-ekspertov
[5] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[6] https://zviazda.by/be/tags/andrey-belyakou
[7] https://zviazda.by/be/tags/igar-buzouski
[8] https://zviazda.by/be/tags/lidziya-yarmoshyna