На сядзібе Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску з нагоды апошняй суботы лета-2016 прайшла незвычайная open air сустрэча з прадстаўнікамі творчых накірункаў у мастацтве.
Да ўдзелу ў майстар-класах былі запрошаны скульптар-канцэптуаліст Павел Вайніцкі, жывапісцы Андрэй Дубінін і Алесь Квяткоўскі, рэзчык па дрэве Сяргей Кляшчук. Свае творчыя сакрэты раскрывалі гітарыст Леанід Нарушэвіч і бард Уладзімір Дрындрожык. Музейныя супрацоўнікі паклапаціліся і пра аматараў беларускіх танцаў, гульняў і спеваў – іх вучылі таямніцам фальклору.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-litaraturna-memaryyalny-muzey-yakuba-kolasa
[4] https://zviazda.by/be/tags/pakalasimsya
[5] https://zviazda.by/be/tags/open-air