Каралеўскі пінгвін па імені Нільс Улаф, які жыве ў заапарку Эдынбурга, стаў брыгадным генералам Каралеўскай гвардыі Нарвегіі.
На цырымоніі прысутнічала больш за 50 нарвежскіх гвардзейцаў, якія прыбылі на Каралеўскі эдынбургскі парад ваенных аркестраў. Гвардзейцы салютавалі Улафу, а ён строга агледзеў шыхт. У генерала нават ёсць свой пагон.
Генерал Нільс Улаф — ужо трэці пінгвін у заапарку Эдынбурга, якога так завуць. Усё пачалося ў 1972 годзе, калі пінгвіна, падоранага Нарвегіяй Шатландыі, прапанавалі зрабіць сімвалам Каралеўскай гвардыі. Аўтарам ідэі быў гвардзеец Нільс Эгеліен. Ён даў пінгвіну сваё імя, а Улафам птушка стала ў гонар караля Нарвегіі Улафа V. Кожны раз, калі гвардыя прыязджае ў заапарк, пінгвіну прысуджаюць чарговае воінскае званне. Першы Нільс Улаф даслужыўся да сяржанта, ён памёр у 1987 годзе. Наступная птушка атрымала такое ж імя і атрымала ў спадчыну званне. Такім чынам трэці Нільс Улаф змог даслужыцца да генерала. У 2008 годзе яго пасвяцілі ў рыцары.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/karaleuski-pingvin
[6] https://zviazda.by/be/tags/karaleuskaya-gvardyya-narvegii
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen