Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах у гэтай краіне, паведамляюць інфармагенцтвы.
Такімі планамі Сарказі падзяліўся ў новай кнізе «Усё для Францыі», урыўкі з якой аўтар апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Fасеbооk. Ён канкрэтызуе, што вырашыў стаць кандыдатам у прэзідэнты Францыі на выбарах 2017 года. Адзін з былых кіраўнікоў Пятай рэспублікі адзначыў, што адчувае ў сабе сілы весці перадвыбарную барацьбу ў складаны для Францыі гістарычны перыяд.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/nikalya-sarkazi
[3] https://zviazda.by/be/tags/francyya