У парку культуры і адпачынку Вілейкі 18 жніўня пройдзе гарадское свята ў падтрымку выбараў-2016 у межах абласной акцыі «Твой дзень — твой выбар».
Гараджанам і гасцям прапануецца маладзёжная канцэртная праграма «Мы — маладыя!», дзе таленавітыя хлопцы і дзяўчаты выканаюць любімыя народныя кампазіцыі. Актывісты гэтай арганізацыі раздадуць прахожым птушак арыгамі як сімвал голасу выбаршчыка.
Акцыя «Твой дзень — твой выбар» арганізавана па ініцыятыве Мінскай абласной арганізацыі БРСМ і адбудзецца ва ўсіх раёнах цэнтральнага рэгіёна.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] http://lazovskaya@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/parlamenckiya-vybary-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[7] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-tvoy-dzen-tvoy-vybar
[8] https://zviazda.by/be/tags/vileyka