«Выпадкаў завышэння цэн у сувязі з дэнамінацыяй не зафіксавана», — канстатаваў на брыфінгу начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Гомельскага аблвыканкама Андрэй Сушчэвіч.
На працягу гэтага месяца супрацоўнікі ўпраўлення праводзілі маштабныя праверкі на 30 аб'ектах гандлю, якія прадстаўляюць буйныя гандлёвыя сеткі, Белкаапсаюз, прыватныя прадпрыемствы. Выяўлена, што ў адной з правераных крамаў цэны тавараў былі напісаны на цэтліках толькі ў недэнамінаваных рублях. Звароты грамадзян у асноўным тычацца тлумачэння сістэмы разлікаў з адначасовым выкарыстаннем новых і старых купюр. Спецыялісты ўпраўлення даюць кансультацыі пажылым людзям і заклікаюць ва ўсіх выпадках, калі разлікі няправільныя, звяртацца да іх па дапамогу. Маніторынг гандлёвых аб'ектаў ва ўмовах дэнамінацыі, а таксама парадку фарміравання цэн на паслугі і прадукцыю грамадскага харчавання, будзе працягвацца.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/razlik
[6] https://zviazda.by/be/tags/denaminacyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/novyya-groshy