Творчая каманда АНТ падрыхтавала «цукерку» для тых меламанаў, якім не ўдалося трапіць сёлета на ІХ музычны фестываль «Рок за Баброў». На наступным тыдні ў вячэрнім эфіры канала будзе прадстаўлена серыя з пяці канцэртаў хэдлайнераў фэсту.
11 жніўня будзе паказаны канцэрт гурта «5'nіzza», 12 жніўня тэлегледачы ўбачаць выступленне герояў пакалення «Мумій Троль», 13 жніўня кране за душу Алег Скрыпка і яго «Вопли Видоплясова», а ў нядзелю 14 жніўня прыхільнікі розных стыляў змогуць уключыць сабе канцэрт гурта «Браво» альбо «Noіze MC».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/muzyka
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/rok-za-babrou
[5] https://zviazda.by/be/tags/ant
[6] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[7] https://zviazda.by/be/tags/muzychny-festyval