Камісія Міжнароднага Алімпійскага Камітэта падтрымала ўключэнне ў алімпійскую праграму пяці відаў спорту — каратэ, сёрфінгу, скалалажання, скейтбордынгу і бейсбола/софтбола, паведамляе афіцыйны сайт МАК.
Паўнавартаснае ўключэнне гэтых відаў у праграму Гульняў чакаецца ўжо ў 2020 годзе ў Токіа. Канчатковае рашэнне будзе прынята 3 жніўня на сесіі МАК у Рыа-дэ-Жанэйра.
Уключэнне гэтых відаў у праграму Алімпійскіх гульняў дадасць 18 камплектаў узнагарод, у розыгрышы якіх прымуць удзел 474 спартсмены. Характэрна, што бейсбол уваходзіў у афіцыйную праграму Алімпіяды з 1992 па 2008 год, а софтбол — з 1996 па 2008.
Дар'я Лабажэвіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/karate
[5] https://zviazda.by/be/tags/serfing
[6] https://zviazda.by/be/tags/skalalazhanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/skeytbordyng
[8] https://zviazda.by/be/tags/beysbolsoftbol
[9] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-alimpiyski-kamitet
[10] https://zviazda.by/be/tags/mak
[11] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskaya-pragrama
[12] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec