Нядаўна Беларусбанк паведамляў пра тое, што з першага жніўня будзе ўводзіцца камісія за аплату гатоўкай. Яна складзе адзін дэнамінаваны рубель. У канчатковым выніку падобны крок вырашылі адкласці на некалькі месяцаў.
У банку паведамілі, што камісія будзе прымацца з 1 кастрычніка. За гэты час кліенты банка могуць асвоіць працу з інфакіёскамі і навучыцца карыстацца каналамі дыстанцыйнага абслугоўвання, каб мець альтэрнатыву аплаты гатоўкай з камісіяй.
А вось плату за прагляд у банкаматах іншых банкаў балансу на картцы 1 жніўня Беларусбанк, згодна з размешчанай на яго сайце з 1 жніўня інфармацыяй, уводзіць. У тэрміналах Белаграпрамбанка, БПС-Сбербанка і Белінвестбанка ў залежнасці ад валюты рахунку плата складзе 10 капеек / $0,1 (еўра) / 5 расійскіх рублёў, у тэрміналах іншых банкаў-рэзідэнтаў — 50 капеек / $0,3 (еўра) / 20 расійскіх рублёў, у тэрміналах банкаў-нерэзідэнтаў — Br1 / $0,5 (еўра) / 35 расійскіх рублёў.
У Беларусбанку звяртаюць увагу, што зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах Белаграпрамбанка, БПС-Сбербанка, Белінвестбанка ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank
[5] https://zviazda.by/be/tags/nayaunyya-placyazhy
[6] https://zviazda.by/be/tags/kamisiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/infakiyosk
[8] https://zviazda.by/be/tags/bankauskaya-kartka
[9] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[10] https://zviazda.by/be/tags/nayaunyya
[11] https://zviazda.by/be/tags/bankamat