Як паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, гэты рубеж айчынныя гаспадаркі пераадолелі ўчора.
На першым месцы па сабраным ураджаі па-ранейшаму застаюцца аграрыі Гомельшчыны. Там намалацілі ўжо больш за 515 тысяч тон. Крыху адстае Мінская вобласць: у прысталічным рэгіёне ўбралі 497 тысяч тон. Не нашмат адстае і Брэстчына, дзе сабралі 472 тысячы тон збожжа. А вось у іншых рэгіёнаў харчовая статыстыка пакуль больш сціплая. Прамежкавы вынік аграрыяў Гродзеншчыны — 277 тысяч тон. Гаспадаркі Магілёўскай вобласці запісалі на свой рахунак 181 тысячу тон збожжа. Віцебская вобласць, якая традыцыйна пачынае жніво апошняй, цяпер мае ў распараджэнні 67,7 тысячы тон. Ураджайнасць збожжа складае 34,4 цэнтнера з гектара. Гэта больш за леташні паказчык на 2,3 ц/га.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:schklennіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[5] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzhavyya-kultury
[6] https://zviazda.by/be/tags/uborachnaya-kampaniya
[7] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-selskay-gaspadarki-i-harchavannya