Напрыканцы тыдня ўмовы надвор'я істотна зменяцца. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, а спякота адступіць. Пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.
Сёння з паўднёвага захаду Еўропы на тэрыторыю Беларусі будуць перамяшчацца актыўныя атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Месцамі чакаюцца моцныя ліўні і нават град. Падчас выпадзення ападкаў магчыма ўзмацненне ветру да шквалістага. Максімальная тэмпература ўдзень чакаецца ад плюс 22 да плюс 28 градусаў. А на паўднёвым усходзе гарачыня яшчэ ў пятніцу затрымаецца. Там будзе 29-33 градусы вышэй за нуль.
У суботу кароткачасовыя дажджы па-ранейшаму будуць ісці на большай частцы тэрыторыі краіны. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Тэмпература ў начны час складзе ад плюс 13 да плюс 20,
удзень ртутныя слупкі паднімуцца да +22-29 градусаў.
У нядзелю кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі. Тэмпература паветра істотна не зменіцца.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:schklennіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamfortnae-nadvore
[5] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[6] https://zviazda.by/be/tags/dazhdzhy