Рашэнне Вялікабрытаніі выйсці з Еўрасаюза [1] дадало няўпэўненасці сусветнай эканоміцы, заявілі міністры фінансаў краін-членаў "Вялікай дваццаткі" па заканчэнні саміту ў Кітаі.
"У будучым мы спадзяемся, што Злучанае Каралеўства будзе цесным партнёрам ЕС", - гаворыцца ў заяве групы.
Як паведаміў кіраўнік брытанскага казначэйства Філіп Хэманд, тэма "брэксіта" ўзнікала неаднаразова на працягу двухдзённых перамоваў.
"Рэальнасць такая, што нявызначанасць будзе захоўвацца аж да завяршэння нашых перамоваў [па ўмовах выхаду] з ЕС", - сказаў Хэманд журналістам.
BBC [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20160627/1467040107-brytanski-plebiscyt-i-yago-glabalnyya-nastupstvy
[2] http://www.bbc.com/russian/news