Палітыкі ў Германіі заклікалі зрабіць больш жорсткім кантроль за продажам зброі. У пятніцу ў Мюнхене ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры загінулі [1] дзесяць чалавек.
Чалавекам, які адкрыў страляніну, аказаўся 18-гадовы Алі Давід Санболі, які мае грамадзянства Германіі і Ірана. Малады чалавек пазней скончыў з сабой.
Як заявіў віцэ-канцлер Германіі Зігмар Габрыэль, неабходна зрабіць усё магчымае, каб абмежаваць доступ да смертаноснай зброі.
BBC [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20160723/1469257257-stralyanina-u-myunhene-kolkasc-ahvyarau-uzrasla-da-10
[2] http://www.bbc.com/russian/news