Першую тысячу тон збожжа на Гомельшчыне (18.07) намалаціў экіпаж камбайнераў агракамбіната «Холмеч» з Рэчыцкага раёна. За чатыры дні ўборачнай Іван Вырвіч і Алег Хвост выдалі з бункера свайго камбайна 1381 тону збожжа. Найлепшых непасрэдна на полі ўшанавалі ганаровымі дыпломамі і падарункамі.
Механізатары некалькі гадоў запар дасягалі высокіх паказчыкаў, але такога — упершыню. Акрамя таго, два кіроўцы агракамбіната — Віктар Кардаш і Уладзімір Трубіла — першымі ў вобласці з пачатку ўборкі перавезлі на аўтамабілях больш за тысячу тон збожжа. Спецыялісты падкрэсліваюць, што ўвогуле гаспадарка, у якой яны працуюць, мае добрыя паказчыкі ўраджайнасці збожжавых. З кожнага гектара тут збіраюць па 53,7 ц.
Усяго збожжавыя і зернебабовыя ў Гомельскай вобласці ўбраны на чвэрці плошчаў. На палетках адначасова задзейнічана амаль 1200 збожжаўборачных камбайнаў. Па тэмпах уборкі лідзіруюць Рэчыцкі, Хойніцкі і Мазырскі раёны.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzha
[5] https://zviazda.by/be/tags/zbozhzhavyya-kultury
[6] https://zviazda.by/be/tags/kambaynery
[7] https://zviazda.by/be/tags/rechycki-rayon