Германскі парламенцкі камітэт па кантролі за дзейнасцю спецслужбаў даў справаздачу аб маштабах сачэння ФРГ за кіраўніцтвам краін Еўрасаюза і НАТА.
Паводле звестак ведамства, праслухоўцы падвяргаліся кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, міністры, а таксама іх асяроддзе. Асабліва інтэнсіўнае назіранне вялося за дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі дзяржаў ЕС і Паўночнаатлантычнага альянсу. Акрамя таго, праслухоўвалі арганізацыі, аб'екты няўрадавых арганізацый і бізнесу. Першапачаткова пасля выкрыццяў экс-агента ЦРУ Эдварда Сноўдэна стала вядома пра маштабы сачэння разведкі ЗША, якая шпіёніла за сотнямі тысяч грамадзян ФРГ. Ужо пасля высветлілася, што сачыць за аб'ектамі ў Еўропе амерыканцам дапамагала германская спецслужба.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/razvedka
[4] https://zviazda.by/be/tags/nata
[5] https://zviazda.by/be/tags/specsluzhby