Спроба занізіць мытныя плацяжы на суму каля 125 тысяч беларускіх рублёў можа абярнуцца для суб'екта гаспадарання стратай тавару, які каштуе ў чатыры разы больш.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юліі РАМАНЮК, увагу супрацоўнікаў мытнай службы ў пункце пропуску «Беняконі» прыцягнуў аўтамабіль «ДАФ», які накіроўваўся з Літвы на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. З дапамогай інспекцыйна-догляднага комплексу яны выявілі, што фактычна тавару ў машыне значна больш, чым заяўлена ў дакументах. У выніку каля чатырох тысяч запчастак да аўтамабіляў маркі «Вольва» (амартызатары, панэлі, фільтры, глушыцелі, фаркопы і іншае) у пункт прызначэння не трапілі. Кошт нелегальнага тавару папярэдне ацэньваецца ў 500 тысяч беларускіх рублёў. Суб'екту гаспадарання пагражае штраф з канфіскацыяй тавару.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshlina
[4] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[5] https://zviazda.by/be/tags/mytnya