Каманды юных выратавальнікаў з 12 краін сабраліся пад Гомелем, каб вызначыць, хто мацнейшы. ХIV міжнародны злёт праходзіць на базе ліцэя пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь. У ім прымаюць удзел дзіцячыя каманды з Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Сербіі і Украіны.
Праграма маштабнага дзіцячага лагера абяцае быць насычанай і разнастайнай. Конкурсы па дартсу, развядзенню вогнішча, аказанні першай медыцынскай дапамогі, баявому разгортванню і нават ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару вызначаць падрыхтаванасць маладых людзей да дзеянняў у складаных жыццёвых сітуацыях. Падлеткі стануць удзельнікамі трэнінгаў і майстар-класаў, падчас творчых конкурсаў пазнаёмяць сяброў з асаблівасцямі сваёй нацыянальнай культуры, паспаборнічаюць за званне "Містар" і "Міс" злёту...
Асноўнай мэтай злёту дарослыя лічаць пошук новых эфектыўных форм работы з моладдзю па фармаванні культуры бяспекі ў грамадстве і памяншэнні гібелі і траўматызму дзяцей у надзвычайных сітуацыях, а таксама валоданне навыкамі выратавання ў надзвычайных сітуацыях, усталяванне доўгатэрміновага партнёрства і супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі, грамадскімі і міжнароднымі структурамі ў гэтай сферы, і, канешне, патрыятычнае выхаванне моладзі. Вынікі будуць падведзены праз тыдзень, 15 ліпеня.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
iost@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] mailto:iost@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns-belarusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki
[8] https://zviazda.by/be/tags/gomelski-inzhynerny-instytut-mns
[9] https://zviazda.by/be/tags/kamanda