Плаванне, кулявая стральба, шахматы, шашкі, більярд, дартс, мнагаборства «Здароўе» (бег, скачкі ў даўжыню, падцягванне) — такой была праграма Міжнароднай спартакіяды ветэранаў фізічнай культуры і спорту, прысвечанай Дню Незалежнасці Беларусі.
Жаданне паспаборнічаць у Гродне выказалі больш за 100 чалавек паважанага ўзросту, чыёй фізічнай форме, энергіі можна толькі пазайздросціць — каманды з усіх абласцей нашай краіны, а таксама госці з Літвы.
— Вы прыехалі не па рэкорды і медалі, а каб сваім прыкладам паказаць моладзі, як весці здаровы лад жыцця. І гэта ў вас выдатна атрымалася! — зазначыў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл КАЖУРА.
Каманднае першынство не праводзілася, а ў неафіцыйным заліку па заваяванні прызавых месцаў перамагла Віцебская вобласць. Эстафету наступнай спартакіяды прыняў Гомель.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:prakopchіk@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/veterany
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci-respubliki-belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/spartakiyada
[7] https://zviazda.by/be/tags/mihail-kazhura