Знакаміты рымскі Калізей адмылі ў рамках рэстаўрацыі коштам € 25 млн, паведамляе Associated Press.
Працы спансіруе кампанія Tod's - вытворца абутку і тавараў класа люкс. Заснавальнік брэнду Дыега Дэла Вале адгукнуўся на заклік уладаў у адрас прыватнага сектара дапамагчы Італіі захаваць археалагічныя помнікі.
Калізей адмывалі на працягу трох гадоў, увесь гэты час доступ у амфітэатр не закрываўся. Першы этап афіцыйна завяршыўся ў пятніцу, 1 ліпеня.
Кошт усяго праекта складае €25 млн. Запланавана будаўніцтва цэнтра для турыстаў і аднаўленне падземнага ўзроўню.
Gazeta.ru [1]
Спасылкі
[1] http://www.gazeta.ru/culture/news/2016/07/01/n_8831849.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/kalizey
[3] https://zviazda.by/be/tags/rym