Больш за сотню чалавек збяруцца на адной з цэнтральных плошчаў французскай сталіцы 30 чэрвеня, каб выканаць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, гімн прагучыць на фоне знакамітай Эйфелевай вежы ў музычным суправаджэнні народнага ансамбля музыкі, танца і песні «Рэй» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Спяваць гімн Беларусі будуць прадстаўнікі беларускай дыяспары і французы — сябры нашай краіны. У акцыі таксама прымуць удзел каля 30 французскіх студэнтаў, што вывучалі тэатральнае мастацтва ў Беларусі. Шэраг з іх плануе спецыяльна прыбыць на імпрэзу з Канады і Туніса.
У гэты ж дзень увечары адмыслова да Дня Незалежнасці Беларусі на агароджы пасольства нашай краіны ў Францыі адкрыецца выстаўка «Спадчына Беларусі». Яе падрыхтаваў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.
А крыху раней, 28 чэрвеня ў галерэі прэстыжнага парыжскага ўніверсітэта Сарбоны ўпершыню адкрыецца выстаўка работ трох беларускіх мастакоў — Андрэя Дубініна, Аляксея Кузьміча, Глорыі Ран.
2 ліпеня супрацоўнікі дыпмісіі Беларусі ў Францыі разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары вось ужо трэці раз адсвяткуюць наша традыцыйнае Купалле.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryna-vesyaluha
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] mailto:vesіaluha@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gimn
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/paryzh
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-gimn-respubliki-belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-zaspyavaem-gimn-belarusi-razam