Каб рыбакам было прасцей адрознiць «чырванакнiжнiкаў» ад астатнiх рыб, у Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь распрацоўваюць спецыяльны каляндар на 2017 год.
Нягледзячы на тое, што ўзятых пад ахову вiдаў у краiне не так i шмат (усяго дзевяць), мала хто ведае iх адметныя прыкметы i можа вылучыць «чырванакнiжнiкаў» сярод iншых рыб.
У календары будуць размешчаны фотаздымкi сцерлядзi, атлантычнага ласося, еўрапейскага харыуса, кумжы, ручаёвой стронгi, еўрапейскай корушкi, азёрнага гальяна, звычайнага вусача i рыбца. Акрамя таго, у яго вырашана ўключыць рачную мiногу i шыракапалага рака (таксама «чырванакнiжнiкаў»), а яшчэ вугра, аматарская лоўля якога ў Беларусi забаронена.
Водных насельнiкаў прадставяць у розных ракурсах, каб iх можна было разгледзець дэталёва i вылучыць адметныя асаблiвасцi. Да таго ж будзе прысутнiчаць тэкставае апiсанне. У электронным выглядзе каляндар з'явiцца на сайце Дзяржiнспекцыi, каб усе ахвотныя мелi магчымасць азнаёмiцца з iм. Дарэчы, апiсаннi некаторых «чырванакнiжнiкаў» можна знайсцi на сайце ўжо цяпер. Вызначальнiк асобных вiдаў рыб, якiя жывуць у водах Беларусi, прадастаўлены Навукова-практычным цэнтрам па бiярэсурсах Нацыянальнай акадэмii навук.
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-kniga
[5] https://zviazda.by/be/tags/vadayomy