На аўтазборачнай вытворчасці «Нёман» у Лідзе распачалі вырабляць навінку — турыстычны аўтобус.
28-месны аўтобус маркі «Нёман 420224-11» аснашчаны дызельным чатырохцыліндравым рухавіком аб'ёмам 3 літры і магутнасцю 146 конскіх сіл, мае вялікія багажныя аддзяленні, сядзенні класа люкс, таніраваныя шклопакеты, кандыцыянеры, аўдыя-відэасістэму і іншыя выгоды для турыстычных падарожжаў. Важна і тое, што ён адпавядае экалагічнаму класу EURO-5. На прадпрыемстве спадзяюцца, што новы аўтобус будзе запатрабаваны не толькі на беларускім рынку, але і ў замежжы. У прыватнасці, ён прыцягнуў увагу замежных партнёраў на нядаўняй выстаўцы ў рамках XІІ беларуска-літоўскага эканамічнага форуму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/barys-prakopchyk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyoman
[4] https://zviazda.by/be/tags/turystychny-autobus