У некалькіх кіламетрах ад Жлобіна дзяржінспектары выявілі звалку адходаў металаперапрацоўчага завода. Супрацоўнікі гэтага прадпрыемства, размешчанага побач з лясным масівам, выкінулі горы шлаку і шлакабетону проста за агароджу.
— Як вынікае з тлумачэнняў, кіраўніцтва спадзявалася ў бліжэйшай будучыні пашырыць граніцы і далучыць прылеглыя землі, аднак такое рашэнне выканкам пакуль не прыняў, — расказала прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — За незаконнае размяшчэнне адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі, знішчэнне лясной подсцілкі і жывога наглебавага покрыва на плошчы 587 квадратных метраў прадпрыемству выстаўлена да пакрыцця сума шкоды ў памеры 986 мільёнаў рублёў. Сабраныя па справе матэрыялы дзяржінспектары перадалі ў Жлобінскі РАУС для правядзення праверкі. Цяпер прадпрыемства ачышчае занятыя адходамі землі.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/aficyyna
[4] mailto:rs@zviazda.by