У кожнай вобласці вызначаны сацыяльна значныя водныя аб'екты (усяго больш за 60 азёр, вадасховішчаў і рэк), якім у гэтым сезоне будзе надавацца асаблівая ўвага, паколькі культура прыродакарыстання ўжо даўно стала набалелай тэмай.
— У сувязі з адкрыццём рыбалоўнага сезона і пачаткам сезона масавага адпачынку дзяржінспектары прадоўжылі працу на вадаёмах, зрабіўшы акцэнт на прафілактыку такіх парушэнняў, як засмечванне берагоў бытавымі адходамі, развядзенне вогнішчаў у неўстаноўленых месцах, паркоўка аўтамабіляў каля вады, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга ГРАМОВІЧ. — Тлумачальная работа праводзіцца і з рыбакамі, якія нарэшце атрымалі магчымасць спусціць лодкі на ваду (апошняй тут была Віцебская вобласць, дзе нераставы перыяд доўжыўся па 8 чэрвеня).
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vodnyya-abekty
[5] https://zviazda.by/be/tags/raka
[6] https://zviazda.by/be/tags/vozera