У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 50-гадовага мінчаніна, які шляхам падбору ключа патрапіў у прыватны дом, дзе ўкраў дыпламат з калекцыяй антыкварных манет, а таксама... прас.
— Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрымалі нідзе не працуючага 50-гадовага мужчыну, які раней быў неаднаразова судзімы за крадзяжы. Устаноўлена, што той патрапіў у чужое жытло, калі яго гаспадар знаходзіўся на працы, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Зламыснік прыхапіў дыпламат з манетамі, якія калекцыянер збіраў доўгі час, а таксама прас, які патрапіў на вочы. Па словах затрыманага, скрадзеныя рэчы ён за нязначную суму прадаў незнаёмым людзям. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што мужчына датычны і да іншых крадзяжоў у розных раёнах сталіцы. У адным з выпадкаў ён пазнаёміўся на вуліцы з гараджанінам, выпіў з ім за знаёмства, а потым, скарыстаўшыся момантам, дастаў у таго ключы ад кватэры. Пасля гэтага накіраваўся па адрасе, які даведаўся падчас размовы, і вынес з кватэры мноства рэчаў. Яшчэ ў аднаго мужчыны, з якім таксама пазнаёміўся на вуліцы, украў партаманет з грашыма і веласіпед коштам 16 мільёнаў рублёў.
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/milicyya