Конкурс прыгажосці «Міс Наваполацк — 2016» дасць старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню горада.
— Феерыю жаночай прыгажосці можна будзе ўбачыць вечарам 7 чэрвеня ў Цэнтры культуры. Дзяўчатам даецца шанц прадэманстраваць не толькі прыгажосць, але і заявіць пра сябе як пра асобу. Членамі журы будуць ацэньвацца інтэлект, пластыка рухаў, акцёрскае майстэрства... Прайшоўшы складаны шлях, паўдзельнічаўшы ў кастынгах, у фінале прымуць удзел 15 дзяўчат, — паведамілі «Звяздзе» ў Наваполацкім гарвыканкаме.
Акрамя вартай тытула першай прыгажуні, судзі вызначаць пераможцаў у розных намінацыях. Сярод іх: «Міс зачараванне», «Міс топ-мадэль», «Мі с глядацкіх сімпатый», «Міс дружба» і іншыя.
Арганізатары падкрэсліваюць, што за гады існавання конкурсу (цяперашні пройдзе ўжо сёмы раз) дзяўчаты не раз выходзілі ў фінал прэстыжнага шоу «Міс Беларусь». І там годна прадстаўлялі горад нафтаперапрацоўшчыкаў.
У якасці вядучага конкурснай праграмы заяўлены Аляксей Грос, тэлевядучы, таленавіты артыст эстрады. Будуць і спецыяльна запрошаныя «зорныя» госці, пераможцы розных праектаў і фэстаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/karyna-myaleshka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-prygazhosci
[4] https://zviazda.by/be/tags/navapolack
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-gorada